Сцяг Аўторак, 24 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 лютага 2026, 15:48

Будаўніцтва жылля: вынікі і планы

Будаўніцтва жылля: вынікі і планы Будаўнічы комплекс з'яўляецца драйверам беларускай эканомікі. 

У 2021-2025 гг. уведзена ў эксплуатацыю 21,7 млн кв.м агульнай плошчы жылля. 
У прыватнасці, у 2025 годзе пабудавана 4,57 млн кв.м жылля (101,6% ад гадавога задання). 

Узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём* - 30,4 кв.м на чалавека. 

Прынятая дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2026-2030 гады накіравана на задавальненне патрэбнасці грамадзян у даступным і камфортным жыллі. 

Узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём да 2030 года - 33 кв.м на чалавека. 
Штогадовы аб'ём будаўніцтва жылля - каля 4 млн кв.м. 

У жыллёвым будаўніцтве акцэнт зроблены на індывідуальным і арэндным жыллі. 
Да 2030 года ў агульным аб'ёме жыллёвага будаўніцтва: 
арэнднае жыллё - каля 25%, 
індывідуальнае жыллё ** - не менш як 40%. 

Паэтапнае павелічэнне будаўніцтва арэнднага жылля: 
2026 год - 650 тыс. кв.м, 2027 год - 900 тыс. кв.м, 2028 год - 1050 тыс. кв.м, 2029 год - 1150 тыс. кв.м, 2030 год - 1250 тыс. кв.м. 
Усяго за пяць гадоў увод арэнднага жылля складзе 5 млн. кв.м. 

У студзені 2026 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ўведзена ў эксплуатацыю 162,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. 

*у разліку на аднаго жыхара, у цэлым па рэспубліцы 
**аднакватэрныя (блакіраваныя) дамы 

Крыніцы: Мінбудархітэктуры Беларусі, Белстат.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі