Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2025, 09:49

Звыш 5 млн тон цукровых буракоў накапана ў Беларусі
 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 5 млн тон цукровых буракоў накапана ў Беларусі, што на 516 тыс. тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У разрэзе абласцей сабарана: у Мінскай - 1691 тыс. т, Гродзенскай - 1648 тыс. т, Брэсцкай - 1085 тыс. т, Магілёўскай - 503 тыс. т, Віцебскай - 44 тыс. т (вобласць поўнасцю завяршыла ўборку), Гомельскай - 35 тыс. т.

"Ураджайнасць -  529 ц/га, што на 45 ц/га больш у параўнанні з мінулым годам. Ураджай караняплодаў убраны ўжо на 89 працэнтах плошчаў, што складае 95 тыс. га. Цукрыстасць буракоў большая за 16 працэнтаў, што таксама вышэй за мінулагоднюю", - расказалі ў прэс-службе.

Цукровых буракоў вывезена на буракапрыёмныя пункты 3813 тыс. т, што складае 76 працэнтаў ад накапанага.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі