Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закрытае акцыянернае таварыства "Дэльта Банк" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 30 снежня нумар 432, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Пастанова аб завяршэнні ліквідацыйнага вядзення па справе ў адносінах да ЗАТ "Дэльта Банк" вынесена Вярхоўным Судом 30 верасня гэтага года.
Як паведамлялася раней, Нацыянальны банк у сакавіку 2015 года адклікаў ліцэнзію ЗАТ "Дэльта Банк" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з невыкананнем банкам асобных ліцэнзійных патрабаванняў, стварэннем фінансавага становішча, якое прывяло да невыканання абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі. Па выніках аналізу фінансава-гаспадарчага стану ЗАТ "Дэльта Банк" было ўстаноўлена, што памер яго актываў недастатковы, каб разлічыцца з больш як 3 тыс. крэдытораў. У жніўні 2015 года Вярхоўны суд прызнаў ЗАТ "Дэльта Банк" банкрутам.-0-