Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За студзень-верасень у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі $5,4 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (69,7 працэнта ад усіх інвестыцый, якія паступілі), Кіпра (7,8 працэнта) і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (6,8 працэнта).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $4 млрд, або 73,7 працэнта ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі.
Таксама за студзень-верасень арганізацыямі рэспублікі накіравана за мяжу інвестыцый на суму $3,6 млрд, з іх 90,2 працэнта - суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі.
На долю прамых інвестыцый прападала 79,9 працэнта ўсіх накіраваных за мяжу інвестыцый.-0-