Фота БУТБ
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З моманту адкрыцця прадстаўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы ў Шанхаі колькасць кітайскіх кампаній, якія выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку для гандлю з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, вырсла ў 1,6 раза - са 146 у кастрычніку 2023 года да 235 на канец кастрычніка 2024 года. Аб гэтым расказала намеснік старшыні праўлення БУТБ Ірына Наркевіч у час прэзентацыі стэнда біржы на 7-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту, якая праходзіць у Шанхаі 5-10 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
Пры гэтым прадстаўніцтва таксама пасадзейнічала пашырэнню сеткі брокераў БУТБ у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Цяпер на біржы акрэдытаваны 3 такія кампаніі, якія не толькі прыцягваюць на БУТБ кітайскі бізнес, але і адыгрываюць важную ролю ў пашырэнні беларускіх тавараў на рынак Паднябеснай.
"Першы год работы прадстаўніцтва паказаў, што яго адкрыццё ў адным з буйнейшых цэнтраў дзелавога жыцця Кітая было стратэгічна правільным рашэннем. Дастаткова паглядзець на асноўныя вынікі развіцця кітайскага напрамку ў 2024 годзе: амаль 90 новых удзельнікаў таргоў, 3 акрэдытаваныя брокеры, двухразовы рост біржавога тавараабароту, экспартныя здзелкі на $2-3 млн штотыднёва. Дзякуючы прадстаўніцтву біржавы механізм стаў больш блізкім, даступным і зразумелым для кітайскага бізнесу, што, несумненна, пасадзейнічала прыходу рэзідэнтаў КНР на нашу электронную платформу. У той жа час паслугамі прадстаўніцтва актыўна карыстаюцца і беларускія прадпрыемствы, якім неабходна рэалізаваць сваю прадукцыю ў Кітаі або, наадварот, набыць нейкія тавары ў рамках імпартазамяшчэння. Інакш кажучы, тыя задачы, дзеля якіх стваралася прадстаўніцтва, паспяхова выконваюцца", - рэзюмавала Ірына Наркевіч.
У ходзе ўдзелу БУТБ у Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту адбыліся перагаворы аб супрацоўніцтве з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння наменклатуры беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў Кітай праз БУТБ, магчымасць арганізацыі сумесных мерапрыемстваў для дзелавых колаў КНР і план работы прадстаўніцтва біржы на наступны год. Акрамя таго, праведзены сустрэчы з кітайскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў закупцы на біржавых таргах прадукцыі мясамалочнай і алейна-тлушчавай галін, а таксама піламатэрыялаў і цэлюлозы беларускай вытворчасці.-0-