Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 11 лютага для сачэння за перавозкамі чыгуначным транспартам па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) будуць выкарыстоўвацца навігацыйныя пломбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі (БЧ).
Мера ўводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) для забеспячэння аперацый кантролю. На першым этапе навігацыйныя пломбы будуць выкарыстоўвацца пры перавозцы тавараў, у адносінах да якіх краінамі ЕАЭС прымяняюцца спецыяльныя эканамічныя меры, а таксама пры перавозцы алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.
У Беларусі нацыянальным аператарам, які сочыць за чыгуначнымі перавозкамі з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў, з'яўляецца РУП "Белмытсэрвіс".
"Беларуская чыгунка забяспечыць своечасовую транспарціроўку грузаў з прымяненнем навігацыйных пломбаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў БЧ.-0-