Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - сакавіку 2026 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 5,5461 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем - сакавіком 2025 года ў супастаўных цэнах на 2,6 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 5,4792 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 2,9 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,5 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака - 98,6 працэнта, яек - 94,3 працэнта.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 456,7 тыс. т, што на 4,2 працэнта больш, чым у студзені - сакавіку 2025 года, малака - 2,23 млн т (на 2,3 працэнта больш), яек атрымана 863,9 млн штук (99 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года).
На 1 красавіка 2026 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,9 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў - 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2 млн.-0-