Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2022, 13:54

Высокатэхналагічную камп'ютарную лабараторыю адкрылі ў Гомельскім дзяржуніверсітэце

29 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Высокатэхналагічную вучэбна-даследчую камп'ютарную лабараторыю адкрылі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сумесная з "Тэхартгруп" - кампаніяй - рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій - лабараторыя створана на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. Дэкан факультэта Сяргей Жогаль адзначыў, што сённяшняе адкрыццё стала ўрачыстай кропкай завяршэння навучальнага года. "З "Тэхартгруп" мы цесна супрацоўнічаем доўгія гады. Выпускнікі факультэта паспяхова працуюць у гэтай кампаніі. І новая лабараторыя - сур'ёзны крок у далейшым партнёрстве, якое, я думаю, будзе толькі ўмацоўвацца", - сказаў ён.

Паводле слоў першага прарэктара ГДУ Андрэя Крука, супрацоўніцтва ўніверсітэта і IT-кампаніі дае магчымасць павышаць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў для розных сфер.

Кіраўнік дэпартамента "Тэхартгруп" Аляксей Луд звярнуў увагу, што гэта самы сучасны камп'ютарны клас на факультэце. "У памяшканнях устаноўлена магутная тэхніка, якая дазваляе вырашаць новыя задачы - праводзіць больш высоканадзейны аналіз даных, апрацоўваць большы аб'ём даных і г.д., а таксама рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для IT-кампаній, у тым ліку для "Тэхартгруп". Мы максімальна зацікаўлены ўкладаць у развіццё студэнтаў і будучых супрацоўнікаў кампаніі", - падкрэсліў ён.

Больш як на 100 кв.м аўдыторыі плануецца праводзіць заняткі па такіх дысцыплінах, як распрацоўка кросплатформеных дадаткаў, канструяванне праграмнага забеспячэння, аб'ектна-арыентаванае праграмаванне, аперацыйныя сістэмы, сучасныя вэб-тэхналогіі, размеркаваныя вылічэнні, базы даных, сучасныя платформы праграмавання і інш. Тут студэнты змогуць вывучаць сучасныя мовы праграмавання. Плануецца таксама праводзіць сумесныя з "Тэхартгруп" семінары, круглыя сталы, дадатковыя трэнінгі для студэнтаў па новых інфармацыйных тэхналогіях.

"Думаю, што мы арганізуем і конкурс стартапаў. Плануем працаваць і над распрацоўкай мабільных дадаткаў. У цэлым адкрыццё лабараторыі дапаможа студэнтам удасканальваць свае навыкі", - дадаў загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання Дзмітрый Кузьмянкоў.

Ён удакладніў, што кожны год факультэт выпускае каля 120 спецыялістаў. У асноўным выпускнікі ідуць працаваць у вялікія IT-кампаніі. "Мы бачым цікавасць з боку і сённяшніх абітурыентаў. Гэта паказалі ў тым ліку і праведзеныя напярэдадні "Універсітэцкія суботы", дзе абітурыенты і іх бацькі змаглі атрымаць усю неабходную інфармацыю", - рэзюмаваў Дзмітрый Кузьмянкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі