Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2024, 12:55

Вясковае сала, мочаныя яблыкі, фармавы хлеб. Што выстаўляе Белкаапсаюз на "Прадэкспа-2024"?
 

Фота Белкаапсаюза
Фота Белкаапсаюза
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі спажывецкай кааперацыі прадстаўляюць на ХХХ Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўцы-кірмашы "Прадэкспа-2024" шырокі асартымент сваёй прадукцыі - усяго каля 350 найменняў, сярод якіх вясковае сала, мочаныя яблыкі, фармавы хлеб, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Белкаапсаюз - традыцыйны ўдзельнік форуму. Сёння ў сістэме функцыянуюць тры сотні прадпрыемстваў, цэхаў і ўчасткаў, якія выпускаюць больш за 3 тыс. найменняў прадукцыі: хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, прадукцыю мясной перапрацоўкі, каўбасныя і рыбныя вырабы, мінеральную ваду і безалкагольныя напіткі, саленні і інш. Паводле інфармацыі прэс-службы, за 9 месяцаў бягучага года Белкаапсаюз вырабіў прамысловай прадукцыі на суму Br332,9 млн.

На стэндзе Белкаапсаюза ў рамках "Прадэкспа" прадстаўлена прадукцыя кааператыўных прамысловых прадпрыемстваў з усіх абласцей краіны: знакамітая пляцёнка "Бацькава булка", фармавы хлеб "цаглінка", вясковае сала, натуральныя каўбасы, мочаныя яблыкі і шмат іншага - усяго каля 350 найменняў, сярод якіх ёсць і навінкі.

Было адзначана, што прадукцыя кааператыўнай прамысловасці папулярная і запатрабавана не толькі ў спажыўцоў і наведвальнікаў форуму - яна заслужана атрымлівае высокія ўзнагароды на конкурсах і выстаўках. Так, Гран-пры Міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу якасці харчовай прадукцыі "Прадэкспа-2024" "Традыцыі. Якасць. Інавацыі" ўзнагароджана Шклоўскае райпо за сухары "Радужныя".

Арганізацыі спажывецкай кааперацыі прымуць удзел у сімпозіуме хлебапёкаў, чэмпіянаце кандытарскага майтэрства, рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў "Смаката" і іншых мерапрыемствах, што праходзяць на палях "Прадэкспа-2024". Свае конкурсныя работы прадставяць і навучэнцы Баранавіцкага тэхналагічнага і Магілёўскага гандлёвага каледжаў Белкаапсаюза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі