Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2025, 10:27

Урад прадоўжыў забарону на ўвоз асобных тавараў з Літвы

Фота з архіва
Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прадоўжыў забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай граніцы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2025 года нумар 462, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Змяненні ўнесены ў пастанову Савета Міністраў ад 14 сакавіка 2024 года нумар 182, якой устаноўлена забарона на перамяшчэнне праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай граніцы шэрага тавараў, што ўвозяцца для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання.

Тэрмін дзеяння забароны прадоўжаны да 1 красавіка 2026 года.

Забарона на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржграніцы распаўсюджваецца на наступныя тавары: вада, піва, віно, сусла вінаграднае, вермут, іншыя напіткі, спірт этылавы, воцат, шыны і пакрышкі пнеўматычныя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прылады транспартных сродкаў.

Як адзначалі раней ва ўрадзе, такая забарона з'яўляецца вымушанай мерай беларускага боку для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў і рэагавання на недружалюбныя дзеянні Літвы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі