Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 кастрычніка 2025, 11:40

Уборка кукурузы, агародніны, асенняя сяўба, нарыхтоўка кармоў: аб ходзе палявых работ расказалі ў Мінсельгасхарчы

Фота з архіва
Фота з архіва
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжа, корм, агародніна, сяўба - як ідуць работы на палях краіны, БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 1 кастрычніка, у Беларусі намалочана 9 млн 34 тыс. т збожжа разам з рапсам. Кукурузы на зерне намалочана 155 тыс. т, яе сярэдняя ўраджайнасць складае 78,5 ц/га.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры, без уліку кукурузы, убраны з 2411 тыс. га, што складае 99 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 678 тыс. т - 97 працэнтаў да плана.

Актыўна ідзе сяўба азімых збожжавых на зерне: работы выкананы на плошчы 1 млн 174 тыс. га, гэта 78 працэнтаў ад запланаванага. Усе вобласці па сяўбе азімых збожжавых ідуць па графіку, які апярэджвае мінулагодні на гэту ж дату. У Брэсцкай вобласці пасеяна 93 працэнты ад вызначанага, у Гродзенскай - 90 працэнтаў, у Мінскай - 88 працэнтаў, у Магілёўскай - 69 працэнтаў, у Віцебскай - 63 працэнты, у Гомельскай - 60 працэнтаў.

Нарыхтавана льнотрасты 136 тыс. т, яе ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 11,1 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 46 працэнтаў плошчаў (472 тыс. га). Нарыхтавана 542 тыс. т сена - 75 працэнтаў да плана, 13 млн 649 тыс. т сенажу - 98 працэнтаў да плана, 10 млн 585 тыс. т сіласу - 51 працэнт да плана. Травяных кармоў нарыхтавана 7 млн 5 тыс. т - 70 працэнтаў да плана.

У разгары ўборка цукровых буракоў: салодкі карняплод убраны з 38 працэнтаў плошчаў (41 тыс. га).

У краіне накапалі 440 тыс. т. бульбы, яна ўбрана з 63 працэнтаў плошчаў, пры гэтым ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 3,8 ц/га.

Усяго ж агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 84 тыс. т. Гэта 52 працэнты ад агульных плошчаў, занятых агародніннымі культурамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі