Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2025, 09:15

У Беларусі выраслі цэны на каштоўныя металы, якія скупляюцца ў насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціраваны цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 24 верасня 2025 года нумар 94. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Устаноўлены цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб). Цяпер 1 г плаціны 950-й пробы каштуе Br119,78 (раней - Br117,44).

Кошт золата за 1 г 375-й пробы складае Br124,04 (раней - Br109,55), 500-й - Br165,39 (раней - Br146,06), 583-й, 585-й - Br193,51 (раней - Br170,89), 750-й - Br248,09 (раней - Br219,09), 900-й - Br297,7 (раней - Br262,91), 916-й - Br302,99 (раней - Br267,58), 950-й - Br314,24 (раней - Br277,51), 958-й - Br316,89 (раней - Br279,85).

Серабро таксама подаражэла і каштуе за 1 г 750-й пробы Br2,85 (раней - Br2,51), 800-й - Br3,04 (раней - Br2,68), 875-й - Br3,33 (раней - Br2,93), 916-й - Br3,48 (раней - Br3,07), 925-й - Br3,52 (раней - Br3,1), 960-й - Br3,65 (раней - Br3,22).

Пастанова Міністэрства фінансаў ад 4 жніўня 2025 года нумар 61 "Аб устанаўленні цэн на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб" страчвае сілу.

Прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі