Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2019, 11:36

У Беларусі ўдасканальваецца Дзяржаўны каталог прадукцыі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваецца Дзяржаўны каталог прадукцыі (gskp.by) для далейшай інтэграцыі ў сістэмы дзяржаўных закупак і прасочвальнасці на пляцоўцы ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС).

Інфармацыйны рэсурс змяшчае сістэматызаваныя звесткі аб выпускаемых у рэспубліцы таварах, тэхнічных патрабаваннях да іх, вытворцах. На сённяшні дзень у ім зарэгістравана больш як 150 тыс. відаў прадукцыі амаль 12 тыс. вытворцаў. Агульнае кіраўніцтва і каардынацыю работ па функцыянаванні сістэмы ажыццяўляе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, аператарам выступае БелДІСС.

Як адзначыў дырэктар БелДІСС Аляксандр Скуратаў, падыходы заснаваны на апісанні стандартных уласцівасцей, характарыстык, закладзеных у стандартах, і з'яўляюцца найбольш комплекснымі. "Інфармацыя аб прадукцыі з'яўляецца базавай у многіх працэсах, і сёння мы ўжо маем прыклады інтэграцыі gskp.by ў прыкладную сферу. Запушчаны сумесныя пілотныя праекты на гандлёвых пляцоўках Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і Беларускай універсальнай таварнай біржы. Плануецца, што як толькі на іх будзе размешчана заяўка, класіфікаваная пэўным кодам, веерна ўсім прадпрыемствам, якія зарэгістраваны ў каталогу і выпускаюць адпаведную прадукцыю, будзе рассылацца паведамленне", - расказаў Аляксандр Скуратаў.

На платформе каталога магчыма аб'яднанне рэсурсаў Дзяржстандарту, фарміруецца лічбавы профіль прадукцыі. Гэта ў першую чаргу датычыцца якасных паказчыкаў, якіх дасягнуў вытворца: звестак аб выдадзеных сертыфікатах на сістэмы менеджменту, маркіроўкі знакам "Натуральны прадукт", сертыфікатаў, дасягненняў у конкурсах у галіне якасці.

"Абноўлены Дзяржаўны каталог прадукцыі стане інструментам для сістэмнага развіцця прадпрыемстваў Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Скуратаў.

Перавагі і перспектывы ўкаранення адзінага каталога прадукцыі беларускай вытворчасці абмяркоўваліся на семінары для спецыялістаў у сферы маркетынгу, стандартызацыі, кіравання якасцю, які прайшоў 17 кастрычніка ў БелДІСС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі