Фота з архіва
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цукровыя буракі ўбраны з 17 працэнтаў плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Цукровыя буракі ўбраны з 17 працэнтаў плошчаў, што складае 18 тыс. га. Накапана 852 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 473 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 37,4 ц/га", - праінфармавалі ў ведамстве.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 14 працэнтаў плошчаў, што складае 129 тыс. га. Бульбы накапана 145 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 352 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 44 ц/га.
З палёў краіны намалочана 8 млн 981 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2241 тыс. т, Гродзенская - 1742 тыс. т, Брэсцкая - 1683 тыс. т, Магілёўская - 1260 тыс. т, Гомельская - 1050 тыс. т, Віцебская - 1005 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98 працэнтаў плошчаў, што складае 2382 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 656 тыс. т - 94 працэнты ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 265 тыс. га (18 працэнтаў запланаванага), нарыхтавана льнотрасты 85 тыс. т ураджайнасцю 46,1 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 10,5 ц/га.
Нарыхтавана сена 485 тыс. т (67 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 323 тыс. т (96 працэнтаў плана), травяных кармоў - 4 млн 856 тыс. т (48 працэнтаў плана).-0-
