Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануюць павялічыць памер кэшбэка, які не абкладаецца падаткам. Аб гэтым заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч у час міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы прапануем павялічыць памер кэшбэка, які вызваляўся б ад падаткаабкладання падаходным падаткам. Думаю, да гэтага пытання трэба вяртацца", - сказаў Уладзімір Муквіч.
Да 1 студзеня 2026 года ў Беларусі кэшбэк не прызнаецца аб'ектам падаткаабкладання, калі не перавышае 2 працэнты ад сумы аплаты. На думку намесніка міністра, павелічэнне кэшбэка, які не абкладаецца падаткам, магло б стаць адной з магчымых мер для нарошчвання долі безнаяўных плацяжоў у краіне.
"Сёння інфармацыйныя тэхналогіі з'яўляюцца лакаматывам развіцця банкаўскага сектара. Вельмі шмат з'яўляецца новых плацежных інструментаў, паслуг. Падатковая служба таксама ўкараняе вопыт банкаў, Нацыянальнага банка. Сінергетычны эфект назіраецца ва ўсёй эканоміцы. На сённяшні дзень у нас 59 працэнтаў безнаяўнага рознічнага тавараабароту. Мы таксама ўклалі свае намаганні, каб павялічваць гэту долю", - адзначыў Уладзімір Муквіч.-0-