Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2024, 14:58

Цэмент, тынк, шкло: экспарт будматэрыялаў з Беларусі ў Смаленскую вобласць перасягнуў $54 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - верасні 2024 года тавараабарот паміж арганізацыямі будаўнічага комплексу Беларусі і Смаленскай вобласці склаў $66,2 млн, прычым беларускі экспарт дасягнуў адзнакі $54,8 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

Айчынныя арганізацыі экспартавалі цэмент, тынкавальныя матэрыялы, сценавыя матэрыялы, будаўнічыя нярудныя матэрыялы, зборныя жалезабетонныя канструкцыі, шкло і вырабы з яго, керамічную плітку, санітарна-будаўнічыя керамічныя вырабы, паліраванае ліставое шкло і г.д.

Як удакладнілі ў ведамстве, арганізацыямі Мінбудархітэктуры ў 11 разоў павялічаны пастаўкі кансервавай шклатары. Таксама выраслі пастаўкі шкла і вырабаў з яго (тэмп росту 120 працэнтаў) і керамічнай пліткі (тэмп росту 215,5 працэнта).

Разам з тым, аснову імпарту з гэтага расійскага рэгіёна склалі: бутэлька, вырабы з каменю і гіпсу, тынкавальныя матэрыялы, мінеральная вата, сартавы посуд, зборныя жалезабетонныя канструкцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі