Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 сакавіка 2020, 12:38

Трэці танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці танкер з 85 тыс.т азербайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер у Адэсе з раніцы стаў пад разгрузку. Нафту на Мазырскі НПЗ прапампуюць да канца сакавіка", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Танкер прыбыў з грузінскага порта Супса.

Як паведамлялася, Беларусь дамовілася з дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана Socar на пастаўку ў сакавіку каля 250 тыс.т нафты - гэта тры танкеры. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Акрамя таго, у сакавіку чакаюць у порце Клайпеды чатыры танкеры з нафтай для ААТ "Нафтан". Тры з іх ужо даставілі сыравіну ў літоўскі порт.

Сумарны аб'ём паставак нафты з розных крыніц на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т. У студзені і лютым яны працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі