Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2024, 12:59

Тавараабарот ЕАЭС і Ірана за пяць гадоў вырас амаль у два разы
 

Фота з архіва
Фота з архіва
26 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Бакытжан Сагінтаеў 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу правёў рабочую сустрэчу з міністрам прамысловасці, руднікоў і гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран Сеедам Махамадам Атабакам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях еўразійскай інтэграцыі, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Бакытжан Сагінтаеў падкрэсліў, што Іран з'яўляецца адным з важных партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюза. За час дзеяння часовага гандлёвага пагаднення паміж дзяржавамі ЕАЭС і Іранам з 2018 па 2023 год тавараабарот павялічыўся амаль у два разы. За 10 месяцаў 2024 года гэты паказчык вырас на 12,8 працэнта, экспарт тавараў у Іран павялічыўся на 16 працэнтаў, імпарт - на 8 працэнтаў", - адзначылі ў ЕЭК.

Для пашырэння ўзаемавыгаднага партнёрства ў снежні 2023 года краіны ЕАЭС і Іран падпісалі поўнафарматнае пагадненне аб свабодным гандлі, што прадугледжвае ўстанаўленне бяспошліннага рэжыму ў адносінах да 90 працэнтаў тавараў.

"Разлічваем, што ў бліжэйшы час пагадненне з Іранам уступіць у сілу, што дасць магчымасць нашым краінам эфектыўней нарошчваць таварарабарот і эканамічнае супрацоўніцтва ў цэлым, - падкрэсліў старшыня Калегіі ЕЭК. - Дыялог з Іранам мае патэнцыял развіцця па шэрагу напрамкаў".

Бакі сышліся на думцы, што найбольш перспектыўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння з'яўляюцца развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры, пашырэнне кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі, супрацоўніцтва ў АПК, нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай галінах, навуковыя даследаванні і распрацоўкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі