Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2023, 10:00

Свабодныя эканамічныя зоны ў мінулым годзе забяспечылі 22,3 працэнта экспарту тавараў

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свабодныя эканамічныя зоны ў мінулым годзе забяспечылі 22,3 працэнта экспарту тавараў. Аб гэтым сведчаць даныя статыстычнага агляду, апублікаванага на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі па выніках мінулага года налічвалася шэсць СЭЗ, у якіх зарэгістравана 427 рэзідэнтаў. Яны забяспечылі значны ўклад у фарміраванне асноўных макраэканамічных паказчыкаў: ВУП - 5,6 працэнта, аб'ём прамысловай вытворчасці - 18 працэнтаў, інвестыцыі ў асноўны капітал - 4,3 працэнта.

Па відах дзейнасці сярод рэзідэнтаў СЭЗ найбольш распаўсюджана апрацоўчая прамысловасць - 86,4 працэнта. У транспартнай галіне задзейнічана 2,9 працэнта рэзідэнтаў, гандлі - 2,4 працэнта, у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю - 2,4 працэнта, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 2,4 працэнта, будаўніцтве - 1 працэнт, водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і ліквідацыі адходаў - 0,7 працэнта, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 0,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі