Андрэй Рыбакоў
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Андрэй Рыбакоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў, ці будзе прадпрыемства дабівацца зняцця заходніх санкцый, паведамляе БЕЛТА.
У жніўні 2022 года "Беларуськалій" звярнуўся ў суд Еўрапейскага саюза з патрабаваннем адмяніць абмежавальныя меры, накладзеныя на яго рашэннем Савета ЕС. Аднак у верасні гэтага года стала вядома, што суд пакінуў без задавальнення патрабаванне беларускага прадпрыемства, спаслаўшыся на адсутнасць пераканаўчых аргументаў. У сувязі з гэтым журналісты пацікавіліся ў новага гендырэктара "Беларуськалія", ці прадоўжыць прадпрыемства дабівацца адмены санкцый.
"Будзем у любым выпадку пра сябе напамінаць і аб тых неапраўданых дзеяннях, якія былі накіраваны ў адрас "Беларуськалія" і нашай краіны. Таму мы так проста спакойна ім жыць не дадзім", - заявіў Андрэй Рыбакоў.
Як паведамлялася, 4 лістапада Прэзідэнт Беларусі даў згоду на назначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій". "Ты разумееш, што нялёгка там будзе? Гэта калектыў велізарны, горадаўтваральнае прадпрыемства. Ды што там гаварыць горадаўтваральнае - найважнейшае дзяржаваўтваральнае прадпрыемства. Праблем там існуе нямала, якія трэба вырашаць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
"Ведаю, што ты ўдумлівы чалавек і ўнікаеш сур'ёзна ў праблему, калі яна існуе. Таму не стаўлю задачы. Ведаю, што і затраты там значныя, трэба іх зніжаць. Упэўнены, што ты ведаеш, як знізіць. І дабаўленую вартасць у тым ліку на аднаго работніка трэба паднімаць да сусветнага ўзроўню. І ў падведамных арганізацыях трэба наводзіць парадак - так, каб яны працавалі, а не бегалі за кіраўніком "Беларуськалія" і прасілі грошай. Асабліва ў аграрнай сферы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-