Мікалай Снапкоў
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насельніцтва сёмы месяц запар выступіла чыстым прадаўцом валюты, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Насельніцтва сёмы месяц запар выступіла чыстым прадаўцом валюты. З пачатку года прадалі валюты на $900 млн", - сказаў Мікалай Снапкоў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка