24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 46 працэнтах плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.
Паводле даных на 24 верасня, сяўба праведзена на плошчы 669,8 тыс. га. Гэта 46 працэнтаў ад запланаванай плошчы ў памеры 1 млн 456,1 тыс. га. Амаль палавіна плошчаў засеяна ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, крыху менш у Гомельскай (36,7 працэнта).
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,107 млн га (89,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,413 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т збожжа. Далей ідуць Брэсцкая - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш як 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 855,6 тыс. т, Гомельскай - 803,4 тыс. т, Віцебскай - 783,3 тыс. т.-0-