27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
БПМ з 1 лютага па 30 красавіка 2022 года ўстаноўлены ў памеры Br296,55. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 3 працэнты ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 лістапада мінулага па 31 студзеня бягучага года. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.
Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у лютым - красавіку для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым складзе Br74,14, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br55,61. Надбаўка на догляд для інвалідаў І групы складзе Br74,14, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br37,07.
Сацыяльныя пенсіі (назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - да Br326,21, інвалідам з дзяцінства II групы - Br281,72, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця - Br252,07, інвалідам III групы - Br222,41, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост (для жанчын - 60 гадоў, мужчын - 65) - Br148,28, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя - ад Br237,24 да Br326,21. Таксама дасягнуўшыя пенсійнага ўзросту бацькі дзяцей-інвалідаў, якія мелі раней трэцюю, чацвёртую ступень страты здароўя, а затым прызнаных інвалідамі з дзяцінства I групы, пры ўмове догляду такіх дзяцей не менш як 20 гадоў таксама атрымліваюць сацыяльныя пенсіі, памер якіх вырас да Br291,33.
Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br296,55 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br355,86 (двух і больш).
Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (альбо з наступствамі ваенных дзеянняў) і гэтак далей.-0-