Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2024, 16:10

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 11,8 працэнта

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рознічны тавараабарот у стузені-кастрычніку 2024 года склаў Br73 млрд, або 111,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br26,1 супраць Br22,5 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені-кастрычніку 2024 года склаў Br69,3 млрд, або 112,8 працэнта ў супастаўных цэнах адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені-кастрычніку 2024 года склаў Br150,8 млрд, або 104,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2023 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-кастрычніку бягучага года склаў Br5 млрд, або 111 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2023 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі