Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2025, 09:32

Рост зарплат - задача для ўсіх. Селіверстаў аб даходах бюджэтнікаў і новых падыходах

Фота з архіва
Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальны рост зарплаты - агульная задача, у тым ліку і для бюджэтнікаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе БЕЛТА.

"Бюджэтнікі адтуль выпадаць таксама, вядома, не павінны. Таму прадугледжваецца гэты рост і для бюджэтнікаў. Але тут, акрамя самога запланаванага росту, зразумела, трэба шукаць і інструменты ўнутры сябе. Маецца на ўвазе нейкая аптымізацыя сваіх расходаў, эканомія. Не трэба дапускаць таго, каб адну і тую ж работу спрабавалі зрабіць некалькі чалавек. Гэта значыць пытанні сумяшчэння пасад і гэтак далей таксама могуць прыносіць дадатковыя даходы людзям у выглядзе даплат, якія ўстанаўліваюцца ў галінах, прэмій", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Міністр фінансаў таксама адзначыў, што не варта забываць і аб пазабюджэтнай дзейнасці. "Сёння насельніцтву аказваецца шырокі комплекс паслуг. І ў тым ліку бюджэтнымі арганізацыямі, і пытанні аказання дадатковых паслуг. Так, недзе, можа, гэта не ў рабочы час, а ў выхадныя і гэтак далей, але гэта прынясе арганізацыям дадатковы даход, які таксама стане падмогай для людзей, якія аказваюць гэтыя паслугі і вядуць гэту работу", - дадаў ён.

Як адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіслаў Татарыновіч, на наступны год бюджэт будзе дэфіцытны. "Але параметры па памерах дэфіцыту будуць крыху ніжэйшыя, чым першапачаткова зацверджаныя параметры на 2025 год. І самае галоўнае, што пад бюджэтны дэфіцыт таксама прадугледжаны адпаведныя крыніцы", - растлумачыў ён.

"Тут не трэба забываць патрабаванне кіраўніка дзяржавы, што ўсё ж такі трэба эфектыўна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі, эканоміць бюджэтны рубель, дзе гэта магчыма. Будуць з'яўляцца нейкія рэзервы для магчымасці апераджальнага фінансавання расходаў - механізм даволі гібкі", - адзначыў Уладзіслаў Татарыновіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі