Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2024, 12:07

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-верасні выраслі на 9,4 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - верасні 2024 года склалі 109,4 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,6 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 21,9 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,8 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,7 працэнта.

Статыстычныя даныя па грашовых даходах сфарміраваны за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі