Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2020, 13:50

Разгрузка чарговага танкера з азербайджанскай нафтай для Беларусі пачалася ў порце Адэсы

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разгрузка чарговага танкера з азербайджанскай нафтай для Беларусі пачалася ў порце Адэсы, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Танкер учора прыбыў у порт "Паўднёвы" і пачаў разгрузку", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Нафта будзе дастаўлена на Мазырскі НПЗ праз нафтаправод Адэса - Броды.

Танкер, на якім было каля 95 тыс. т нафты, адпраўлены з порта "Джэйхан" у Турцыі ў верасні.

Як паведамлялася, беларускія НПЗ у кастрычніку плануюць перапрацаваць 1,7 млн т нафты, у тым ліку 1,65 млн т расійскай, уключаючы 80 тыс. т, дастаўленых па чыгунцы.

Раней старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі