19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) дазваляе раней прыпынены ўвоз у Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць жывёлагадоўчую прадукцыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт расійскага ведамства.
У рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў Расію дазволена ўвозіць прадукцыю філіяла "Мсціслаўскі" ААТ "Бабуліна крынка" кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка", ААТ "Барысаўскі мясакамбінат нумар 1" (за некаторымі выключэннямі) і філіяла "Скідзельская птушкафабрыка" ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі". Прадукцыя, прызначаная для паставак у РФ, павінна быць выраблена не раней за 15 красавіка і суправаджацца электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі.
Рашэнне прынята з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі і па выніках аналізу прадастаўленых матэрыялаў.-0-