Фота з архіва
8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што ў Беларусі робяць для таго, каб рабатызацыя больш актыўна выкарыстоўвалася ў вытворчасці, расказалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Банка развіцця і Міністэрства эканомікі ў эфіры АНТ, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік адзначыў, што пры ўкараненні робатаў у вытворчасць упор неабходна рабіць на эфектыўнасць. "Недзе сапраўды патрэбны класічныя робаты з маніпулятарамі, недзе дастаткова аўтаматызаваць тэхналагічны працэс і дааснасціць канвеерную стужку. Дзесьці з мінімальнымі пераробкамі серыйны ўзор тэхнікі, што прадугледжвае кіраванне чалавекам, трэба ператварыць у беспілотны комплекс. Гэта дасць магчымасць скараціць час распрацоўкі і істотна зменшыць кошт", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым у Беларусі распрацавана шырокая крэдытная прадуктовая лінейка для набыцця такіх "памочнікаў". Узяць у Банку развіцця для мадэрнізацыі сваёй вытворчасці можна да 100 млн бел. руб. "Аднак у асобных выпадках нават могуць прэтэндаваць да 200 млн бел. руб. Стаўка ў такім прадукце - ужо 6-7 працэнтаў гадавых на тэрмін 6 гадоў, далей рыначная стаўка на тэрмін да 15 гадоў. Я нават так скажу: тут сума можа быць нават не абмежавана", - расказаў намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага менеджменту Банка развіцця Валянцін Малін.
Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец расказаў, што для ўкаранення робатаў або для стварэння саміх вытворчасцей робатаў у нашай краіне выкарыстоўваецца заканадаўчае стымуляванне і прадастаўленне прэферэнцый. "Такі праект нарматыўнага прававога акта намі падрыхтаваны. Ён цяпер знаходзіцца ўжо на завяршальнай стадыі ўзгаднення. Мы там прадугледжваем у першую чаргу льготы па падаткаабкладанні на прыбытак, ільготы па падатку на дабаўленую вартасць і шэраг новаўвядзенняў у рамках Парка высокіх тэхналогій", - звярнуў увагу ён.-0-