Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях сумесна з Беларускім інавацыйным фондам і Мінскім гарадскім тэхнапаркам з 26 жніўня па 19 верасня правядуць цыкл анлайн-семінараў "Бізнес-старт". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.
Мэтай правядзення семінараў з'яўляецца папулярызацыя Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, падрыхтоўка ўдзельнікаў конкурсу да прэзентацыі, развіццё стартап-руху ў Беларусі, павышэнне прадпрымальніцкай дасведчанасці.
У ходзе праграмы будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі бізнес-плана і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інавацыйнага праекта, правядзення маркетынгавых даследаванняў пры яго рэалізацыі, прымянення штучнага інтэлекту ў інавацыйных праектах. Таксама будуць разгледжаны пытанні эфектыўнай прэзентацыі, упэўненага выступлення, пошуку фінансавання, стратэгіі развіцця бізнесу, магчымасці рэалізацыі праекта на базе Мінскага гарадскога тэхнапарка.
Акрамя таго, плануюцца выступленні прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый і бізнесу.-0-