Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2020, 16:55

Пракуратура вызначае негатыўныя эканамічныя наступствы забастоўкі на "Беларуськаліі"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пракуратура ўстанаўлівае негатыўныя эканамічныя наступствы забастоўкі на ААТ "Беларуськалій", паведаміў журналістам пракурор Мінскай вобласці Сяргей Хмарук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з рашэннем Мінскага абласнога суда аб прызнанні незаконнай забастоўкі, пачатай работнікамі ААТ "Беларуськалій" 17 жніўня, пракуратура вобласці праводзіць работу, накіраваную на ўстанаўленне негатыўных эканамічных наступстваў, да якіх прывяла забастоўка. Высвятляецца памер нанесенага ўрону", - сказаў Сяргей Хмарук.

Удзельнікі забастоўкі, прызнанай судом незаконнай, у адпаведнасці з арт. 397 Працоўнага кодэкса могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай (аж да звальнення) і іншай адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам. "Калі ў выніку незаконнай забастоўкі наймальніку нанесены ўрон, работнік можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці", - адзначыў пракурор Мінскай вобласці.

Паводле існуючых у пракуратуры вобласці даных, за 17 і 18 жніўня ў сувязі з частковым прыпыненнем работы па выпуску калійных угнаенняў планавыя паказчыкі вытворчасці на ААТ "Беларуськалій" былі зніжаны амаль на 48 працэнтаў. Па выніках праверкі будуць прыняты меры для кампенсавання нанесенага ўрону, у тым ліку вырашана пытанне аб прад'яўленні адпаведнага іска.

"Трэба таксама адзначыць, што згодна з дзеючым заканадаўствам работнікам, якія ўдзельнічалі ў забастоўцы, не захоўваецца зарплата за ўвесь час забастоўкі, перыяд удзелу ў забастоўцы не ўключаецца ў стаж, які дае права на водпуск. Акрамя таго, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за стварэнне перашкод для выканання працоўных абавязкаў работнікам, якія не ўдзельнічаюць у забастоўцы, і крымінальная адказнасць за прымушэнне да ўдзелу ў забастоўцы шляхам прымянення насілля або пагрозы яго прымянення", - дадаў Сяргей Хмарук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі