Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-верасні склаў Br2,7 млрд

Эканоміка 31.10.2019 | 12:17
Фота з архіва
Фота з архіва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-верасні 2019 года склаў Br2,7 млрд. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br17,7 млрд, або 73,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ склала Br8,3 млрд (72 працэнты плана), падатку на прыбытак - Br2,3 млрд (58,1 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br2,1 млрд (80,5 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br3,5 млрд (80,2 працэнта).

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br15 млрд (66,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана).

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br5,9 млрд (61,4 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br3,9 млрд (69,9 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br11,2 млрд (68,8 працэнта).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаўся ў суме Br3,6 млрд. Даходы склалі Br39,5 млрд, або 75,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана, расходы бюджэту сектара дзяржкіравання - Br35,9 млрд (70,4 працэнта).

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,04 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br21,6 млн. Прафіцыт Фонду грамадзянскай авіяцыі склаў Br10,1 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,2 млн.

Па стане на 1 кастрычніка запазычанасць па падатках і зборах склала Br128,7 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.