Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2022, 19:05

Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Як паведамлялася раней, адпаведныя планавыя тэхналагічныя работы штогод праводзяцца на атамных станцыях, каб забяспечыць стабільны рабочы стан абсталявання.

Будзе выкананы рамонт абсталявання рэактарнай устаноўкі, у тым ліку парагенератараў, кампенсатара ціску, галоўных цыркуляцыйных помпаў і турбагенератара, а таксама праведзены кантроль металу і дыягностыка зварных злучэнняў абсталявання рэактара і трубаправодаў сістэм, важных для бяспекі энергаблока.

Важнай часткай работы стане частковая перазагрузка ў рэактар свежага ядзернага паліва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі