Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 снежня 2025, 17:23

Першую партыю малатанажных грузавікоў на "Брэстмашы" плануюць выпусціць у 2026 годзе
 

Фота Брэсцкага аблвыканкама
Фота Брэсцкага аблвыканкама
10 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Першую партыю малатанажных грузавікоў у ААТ "Брэстмаш" плануюць выпусціць у 2026 годзе. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы дэлегацыі Брэсцкай вобласці з кітайскімі партнёрамі ў горадзе Хэфэй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Брэсцкім аблвыканкаме.

"Сёння "Брэстмаш" сумесна з партнёрскай кампаніяй падпісалі кантракт на пастаўку 200 машынакамплектаў у 2026 годзе для зборкі малатанажных грузавікоў ад 3,5 т да 8 т. Пачнём вырабляць - далей будзем шукаць шляхі лакалізацыі, каб максімальна гэтыя грузавікі сталі беларускімі", - сказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка.

Беларускі бок зацікаўлены ў рэалізацыі праекта па вытворчасці малатанажных грузавых аўтамабіляў. "Цяпер фарміруюцца планы па інвестыцыях, росце аб'ёмаў вытворчасці, адпрацоўваюцца мерапрыемствы па развіцці лакалізацыі. Зроблены заказ першых камплектуючых. Вытворчасць першых аўтамабіляў плануецца ажыццявіць у першым квартале 2026 года", - адзначылі ў Брэсцкім аблвыканкаме. У 2026 годзе на "Брэстмашы" плануюць выпусціць не менш як 200 адзінак такой тэхнікі.

У эканоміку Брэсцкай вобласці прадстаўнікі кітайскага бізнесу за апошнія гады інвесціравалі больш як $200 млн. У цэлым на Брэстчыне працуе капітал з 30 дзяржаў, а прадукцыя прадпрыемстваў экспартуецца ў 92 краіны.

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці на чале са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Пятром Пархомчыкам з 6 па 11 снежня знаходзіцца з візітам у Кітаі. Праграма ўключае сустрэчы, перагаворы, падпісанне кантрактаў і пагадненняў, наведванне вядучых прадпрыемстваў. Прадстаўнікі Брэстчыны працавалі ў Шанхаі, потым - у правінцыі Аньхой, з якой з 2017 года беларускі рэгіён падтрымлівае пабрацімскія адносіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі