Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 верасня 2025, 14:21

Парадак разліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі для не занятых у эканоміцы грамадзян зменіцца з 1 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак разліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі для не занятых у эканоміцы грамадзян зменіцца з 1 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Настасся Маліноўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад прыняў пастанову нумар 465 ад 27 жніўня 2025 года аб разліках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Самыя істотныя змяненні закранулі падыходы па налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў адносінах да жылых памяшканняў, якія належаць не занятым у эканоміцы грамадзянам.

"Сёння і да 1 кастрычніка 2025 года налічэнне платы ў адносінах да такіх жылых памяшканняў залежыць ад таго, ці зарэгістраваны такія грамадзяне ў прыналежных ім кватэрах, і ажыццяўляецца прапарцыянальна колькасці пражываючых грамадзян. Напрыклад, кватэра плошчай 60 кв.м належыць грамадзяніну, не занятаму ў эканоміцы, і ён у гэтай кватэры зарэгістраваны па месцы жыхарства. І разам з ім пражываюць яшчэ два грамадзяніны. Адпаведна, напрыклад, паслуга цеплазабеспячэння налічваецца прапарцыянальна колькасці пражываючых, гэта значыць 60 кв.м дзелім на траіх, атрымліваецца, у адносінах да 20 кв.м прымяняюцца павышаныя тарыфы. Адпаведна, астатнія 40 кв.м - па субсідзіраваных тарыфах", - расказала аб бягучых нормах Настасся Маліноўская.

З 1 кастрычніка 2025 года гэту катэгорыю грамадзян чакаюць змяненні. "У выпадку, калі грамадзянін трапіў у спіс не занятых у эканоміцы і ён з'яўляецца ўласнікам кватэр (прычым незалежна ад іх колькасці - адна, дзве або больш), у адносінах да ўсіх кватэр і ў адносінах да ўсяго аб'ёму спажываемых паслуг (цеплазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне, падагрэў вады і газазабеспячэнне) будуць прыменены эканамічна абгрунтаваныя тарыфы", - праінфармавала прадстаўнік МЖКГ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі