Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2020, 15:16

Паніжаны тэмпературны рэжым у бліжэйшы час запаволіць развіццё кукурузы - Белгідрамет

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паніжаны тэмпературны рэжым у бліжэйшы час запаволіць развіццё кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Аграметэаралагічныя ўмовы для росту і развіцця кукурузы ў гэтым годзе складваюцца неадназначна. Паніжаны тэмпературны рэжым вясной стрымліваў з'яўленне ўсходаў і далейшае развіццё гэтай культуры. У чэрвені і ў пачатку ліпеня пераважанне цёплага надвор'я і дастатковая колькасць вільгаці на глебе на большасці плошчаў садзейнічалі нарастанню зялёнай масы. Сума эфектыўных тэмператур вышэй за плюс 10 градусаў за перыяд з мая па 8 ліпеня ўступае паказчыкам мінулага года", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Паводле апошніх даных, у кукурузы прадаўжаецца лістаўтварэнне. У развіцці культуры назіраецца адставанне ад мінулагодніх тэрмінаў. Пры гэтым візуальныя ацэнкі стану пасеваў у асноўным добрыя.

"Дажджы падтрымліваюць дастатковую вільгацезабяспечанасць раслін. Аднак у бліжэйшы час пераважны тэмпературны рэжым чакаецца ніжэйшы за аптымальны для фарміравання ўраджаю кукурузы, што зноў запаволіць развіццё гэтай цеплалюбівай культуры", - расказалі аграметэаролагі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі