19 верасня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Пад Мінскам адкрыўся новы комплекс транспартна-лагістычнага цэнтра "Мінск-Белмытнясэрвіс-2", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цырымоніі ўводу дадатковых плошчаў у эксплуатацыю прынялі ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч і генеральны дырэктар РУП "Белмытнясэрвіс" Дзмітрый Кавалёнак.

Як адзначыў Уладзімір Арлоўскі, для мытных органаў гэта важная падзея. Завершана ўладкаванне аднаго з буйнейшых транспартна-лагістычных цэнтраў Беларусі. Тут будуць апрацоўваць грузы, у тым ліку тыя, што ідуць у Расію і Кітай. Раней у Мінску і Мінскай вобласці быў дэфіцыт такіх лагістычных магутнасцей з маразільнымі камерамі.

"Адкрыццё комплексу - шлях на развіццё лагістыкі, у тым ліку ў бок усходу. Паток грузаў пераарыентаваўся - больш за 80 працэнтаў перамяшчаюцца праз граніцу ў Расіі, Казахстане, Кыргызстане. Гэта імпарт, экспарт нашых суб'ектаў гаспадарання. Будзем і далей развіваць магутнасці ўнутры краіны. Наступны на чарзе праз год - буйны лагістычны комплекс у Віцебскай вобласці, недалёка ад Віцебска. Ён таксама будзе прызначаны для афармлення грузаў на ўсход і з усходу. Гэта значыць, калі нам закрываюць заходнія вароты, мы ідзём праз усходнія. Робім усё для таго, каб лагістычны паток не спыняўся, а наадварот, нарошчваўся", - сказаў Уладзімір Арлоўскі.
Дзмітрый Кавалёнак падзякаваў за высокую ацэнку і давер, які прадастаўлены РУП "Белмытнясэрвіс" па развіцці інфраструктуры. "Дзве асноўныя задачы, якія ставіць прадпрыемства, - стварэнне камфортных умоў для бізнесу і для супрацоўнікаў. Завершана экасістэма ТЛЦ "Мінск-Белмытнясэрвіс-2". Гэта дазволіць прыцягнуць сюды дадатковыя патокі грузаў", - дадаў ён.
У 2023 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь было дадзена распараджэнне аб пашырэнні плошчаў тэрмінала для будаўніцтва дадатковай транспартнай, складской і адміністрацыйна-бытавой інфраструктуры.
У выніку рэканструкцыі забудавана больш за 5 га плошчаў. Пабудаваны трэці складскі комплекс. Плошча будынка - 5 тыс. кв.м, памяшканняў для арганізацыі бізнес-працэсаў - больш за 1,5 тыс. кв.м. Новы склад аснашчаны стэлажнай сістэмай захоўвання ёмістасцю больш за 5 тыс. палет, уключаючы 6 халадзільных камер (больш за 850 палета-месцаў) з магчымасцю глыбокай замаразкі тавараў.

Добраўпарадкавана стаянка грузавога аўтатранспарту на 110 аўтамабіляў, у тры разы павялічаны плошчы для размяшчэння чыгуначных кантэйнераў, выдзелена пляцоўка для інспекцыйна-надгляднага комплексу. Пабудаваны і рэканструяваны аўтамабільныя і чыгуначныя камунікацыі ўнутры тэрмінала.

Усяго РУП "Белмытнясэрвіс" аказвае паслугі на 11 транспартна-лагістычных цэнтрах ва ўсіх абласных гарадах, Бабруйску і Оршы і 7 складскіх комплексах. Чатыры тэрміналы з'яўляюцца мультымадальнымі. На тэрыторыі трох ТЛЦ ёсць халадзільныя камеры. На ТЛЦ ажыццяўляецца поўны спектр лагістычных паслуг: грузавыя аперацыі адносна тавараў, кансалідацыя грузаў, маркіроўка тавараў.

З адкрыццём новага комплексу будзе функцыянаваць 9 халадзільных камер. Прагназуецца павелічэнне на 30 працэнтаў колькасці апрацоўваемых на тэрмінале тавараў. Да адкрыцця новых плошчаў тут штомесяц апрацоўвалася ў сярэднім больш за 37 тыс. т тавараў, у дзень - каля 1,2 тыс. т.-0-