Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 снежня 2021, 14:49

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца стварэннем лічбавых энергааб'ектаў

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы, 85-ы рэзідэнт. Ім стала беларускае ТАА "СінРубЭнерга" з навукова-даследчым праектам у галіне стварэння лічбавых энергааб'ектаў і разумнага горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Кампанія будзе весці распрацоўку комплексных сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі. "У ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта новы рэзідэнт плануе ажыццяўляць навуковыя даследаванні, вытворчасць і пашырэнне на рынку комплексных сістэм аўтаматызацыі", - сказалі ў прэс-службе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі