Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "На родныя тавары. Навагодняя скіжка" будзе дзейнічаць у беларускім гандлі да канца студзеня 2025 года. Аб гэтым расказаў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Добрая акцыя атрымалася. Яна нарадзілася ва ўрадзе, і яе палюбілі спажыўцы. Падабаецца яна і нашым вытворцам. Па-першае, яна накіравана на тое, каб прасунуць нашы айчынныя тавары, па-другое, складаецца з двух кампанентаў: 5 працэнтаў скідкі дае вытворца, такую ж скідку дае гандлёвае звяно. Спажыўца прывабліваюць такія навагоднія скідкі", - сказаў Аляксей Багданаў.
Навагоднія скідкі распаўсюджваюцца на 22 таварныя групы. "Яны будуць дзейнічаць да канца студзеня наступнага года. І прадпрыемствы могуць яшчэ больш падключацца да работы менавіта ў рамках гэтай акцыі", - дадаў міністр.-0-