Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2020, 12:45

Нацбанк прыпыняе аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў банкаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк з 30 чэрвеня па 15 верасня 2020 года прыпыняе правядзенне аперацый па прыцягненні грашовых сродкаў банкаў і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у беларускіх рублях у дэпазіты па фіксаванай працэнтнай стаўцы і па выніках дэпазітных аўкцыёнаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Гэта рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі ў мэтах стымулявання пераразмеркавання рэсурсаў на фінансавым рынку, у тым ліку праз актывізацыю рынку міжбанкаўскага крэдытавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі