ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 снежня 2021, 11:41

"Нас не палохаюць ні кавід, ні санкцыі". Башкортастан мае намер паглыбляць супрацоўніцтва з Беларуссю

У час сустрэчы
У час сустрэчы

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Башкортастана і Беларусі валодае вялікім нерэалізаваным патэнцыялам. Аб гэтым кіраўнік Башкортастана Радзій Хабіраў заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік рэспублікі адзначыў, што Беларусь і Башкортастан развіваюць супрацоўніцтва больш як два дзесяцігоддзі. Асновай для ўзаемадзеяння стаў падпісаны яшчэ ў 1999 годзе дагавор аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

"Мы сёння прыехалі і дакладна разумеем, што ёсць яшчэ вельмі вялікі нерэалізаваны патэнцыял для нашага агульнага развіцця, супрацоўніцтва. Нас не палохаюць ніякія кавіды, ніякія санкцыі. Мы хочам з вамі працаваць, рабіць так, каб дабрабыт жыхароў і Беларусі, і Башкортастана развіваўся і нам было ўзаемавыгадна працаваць", - падкрэсліў Радзій Хабіраў.

"Калі мы прыбылі, нас сустрэлі тут як родных, вельмі блізкіх, добрых сяброў. І я не пабаюся сказаць, што народ Башкортастана і народ Беларусі - гэта на самай справе брацкія народы. У нас агульная вельмі доўгая гісторыя, агульныя продкі. Мы разам адбівалі націскі ворагаў і нас вельмі многае звязвае", - дадаў ён.

Дэлегацыя Башкортастана плануе правесці ў Беларусі тры дні. У яе запланаваны наведванні беларускіх прадпрыемстваў, сустрэчы і перагаворы з беларускімі калегамі - кіраўнікамі заводаў і міністрамі. Прычым, як адзначыў кіраўнік рэспублікі, у бакоў ужо даўно наладжаны кантакты на розных узроўнях. "Мы прыехалі сюды працаваць", - заявіў Радзій Хабіраў.

Як паведамлялася, у час сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб магчымасці для хутчэйшага аднаўлення дакрызіснага тавараабароту з Башкортастанам: у лепшыя гады ён складаў $700 млн. У перспектыве, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, бакі ў сілах павялічыць гэты паказчык да $1 млрд.

Паводле яго даных, за 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў $280 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года скараціўся на 16 працэнтаў. "Візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі ў гэты няпросты час для нас знамянальны. Наша галоўная задача відавочна і цалкам рашаема - як мага хутчэй аднавіць дакрызісны гандлёвы абарот, тыя паказчыкі, якія мы мелі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У аснове беларускага экспарту ў Башкортастан - халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пліты, лісты і плёнкі з пластмас, спецыфічныя тавары, сыры і тварог. За 9 месяцаў гэтага года істотна павялічыліся пастаўкі драўняна-валакністых пліт (амаль у 14 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), пультоў, сталоў і панэлей для электрычнай апаратуры (у 10 разоў).

У Башкортастане працуюць зборачныя вытворчасці трактароў МТЗ, камбайнаў "Гомсельмаш" і "Лідсельмаш", тэхнікі "Бабруйскаграмаш", тралейбусаў з машынакамплектаў МАЗ. У рэспубліцы зарэгістраваны 14 прадпрыемстваў, створаных пры ўдзеле беларускага капіталу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі