Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканомія ад укаранення энергазберагальных мерапрыемстваў на Мінскім трактарным заводзе за студзень - кастрычнік гэтага года склала больш за 6,8 тыс. т умоўнага паліва, або каля $1,5 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"Па выніках 10 месяцаў МТЗ перавыканаў даведзенае заданне па энергазберажэнні. Пры запланаваным мэтавым паказчыку "мінус 6 працэнтаў" прадпрыемства выйшла на "мінус 7,4 працэнта", - расказаў начальнік газатэхнічнага аддзела ўпраўлення галоўнага энергетыка Андрэй Барысевіч.
За гэты час на МТЗ укаранёна каля 50 мерапрыемстваў, уключаных у завадскую праграму па энергазберажэнні на 2024 год. Сярод найбольш маштабных праектаў - мадэрнізацыя сяміхадовай сушыльнай камеры ў ліцейным цэху нумар 2.
Акрамя таго, на газакампрэсарнай станцыі вядзецца падключэнне выпарнай устаноўкі, прызначанай для пераводу вуглекіслаты з вадкага стану ў парападобны за кошт тэмпературы паветра. "Раней для гэтых мэт выкарыстоўваўся электранагрэў. Новая ўстаноўка не патрабуе падвядзення крыніцы сілкавання. Такі праект упершыню будзе рэалізаваны на МТЗ. Увесці ў эксплуатацыю абсталяванне плануецца да канца года", - падкрэсліў Андрэй Барысевіч.-0-