Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звяртацца за выкананнем адміністрацыйных працэдур у падатковую інспекцыю стала зручней, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.
"Цяпер пры асабістым звароце грамадзян заявы на ажыццяўленне асобных адміністрацыйных працэдур аформіць работнік падатковага органа, у які фізічная асоба звярнулася", - расказалі ў МПЗ.
Гэта датычыцца такіх адміністрацыйных працэдур, як залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў; выдача даведкі аб пастаянным месцазнаходжанні фізічнай асобы ў Беларусі ў падатковым перыядзе ў мэтах прадухілення двайнога падаткаабкладання; выдача выпіскі з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пеняў. А таксама выдачы даведкі аб выплаце падаходнага падатку з фізічных асоб, зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць у адносінах да адчужальнага аб'екта нерухомай маёмасці (у выпадку адчужэння аб'екта нерухомай маёмасці, што належыць грамадзяніну Беларусі, які пастаянна пражывае за межамі краіны, замежнаму грамадзяніну, асобе без грамадзянства).
Напрыклад, калі фізічнай асобе неабходна атрымаць выпіску з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, можна звярнуцца ў любы падатковы орган, незалежна ад месца жыхарства. Прад'явіўшы дакумент, які засведчвае асобу, фізічная асоба паведамляе работніку падатковага органа аб тым, што хоча атрымаць выпіску і перыяд, за які яму патрэбны даныя ў выпісцы. Работнік падатковага органа, праверыўшы дакумент, які засведчвае асобу, самастойна на камп'ютары запоўніць форму заявы з пазначэннем усіх неабходных звестак, раздрукуе запоўненую заяву і прадаставіць фізічнай асобе для зверкі інфармацыі, пазначанай у заяве, і прастаўлення ўласнаручнага подпісу. Падпісаную фізічнай асобай заяву работнік падатковага органа прымае для далейшай работы.
У выпадку, калі для адміністрацыйнай працэдуры (напрыклад, вяртанне дзяржаўнай пошліны) фізічнай асобе неабходна прыкласці нейкія дакументы, яны таксама перадаюцца супрацоўніку падатковага органа, які ўнясе неабходную інфармацыю ў заяве і ў далейшым прымацуе дакументы да заявы, якую падпісала фізічная асоба.-0-