Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2020, 14:00

МПЗ нагадвае фізічным асобам аб выплаце падаходнага падатку да 1 чэрвеня

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах нагадвае фізічным асобам аб неабходнасці выплаты падаходнага падатку да 1 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МПЗ.

Размова ідзе аб падаходным падатку за 2019 год, які налічаны на падставе прадстаўленых падатковых дэкларацый па падаходным падатку.

У МПЗ нагадалі, што магчыма безнаяўная аплата падатку з дапамогай АРІП, інтэрнэт- або мабільнага банкінгу. Наяўнымі выплаціць яго можна праз банк, падатковы орган, пасялковы, сельскі выканаўчы або распарадчы орган або ў аддзяленні пошты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі