Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ведамства нумар 118 ад 13 лістапада апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У пераліку рэалізуемых па знешнегандлёвых дагаворах тавараў, які прыкладзены да пастановы, - дзевяць пазіцый. Гранічныя мінімальныя цэны ўстаноўлены для паставак туш і паўтуш буйной рагатай жывёлы (ад маладняку і ад дарослай жывёлы) свежых або ахалоджаных, а таксама замарожаных, іншых водрубаў БРЖ, неабваленых, малака і вяршкоў, згушчаных або з дабаўленнем цукру або іншых падсаладжальных рэчываў, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, у тым ліку малочныя сухія прадукты, з колькасцю тлушчу не больш або больш за 1,5 працэнта.
Пазначаны і гранічныя мінімальныя цэны для сметанковага масла рознай тлустасці, сыроў нятлустых і абястлушчаных для плаўлення, тлустасцю ніжэйшай і вышэйшай за 45 працэнтаў.
Цэны ўстаноўлены асобна для паставак у Расію, іншыя краіны ЕАЭС, дзяржавы СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузію, а таксама для краін па-за СНД (акрамя Грузіі).
Апублікаваны дакумент прызнае страціўшай сілу пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нумар 112 ад 17 кастрычніка "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн" і ўступіў у сілу з 14 лістапада.-0-