Фота Мінсельгасхарча
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы меліярацыйнага комплексу за студзень - верасень 2024 года выкананы на 101 працэнт да плана згодна з графікам, зацверджаным Мінсельгасхарчам, і на 121 працэнт да аналагічнага перыяду 2023 года. Такая інфармацыя была агучана на нарадзе па выкананні меліярацыйных мерапрыемстваў у рэспубліцы, якая прайшла ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Кіраўнік Мінсельгасхарча Анатоль Ліневіч адзначыў неабходнасць прыняцця ўсіх магчымых мер для своечасовага ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў меліярацыйнага комплексу. Кіраўнікі абласных меліярацыйных арганізацый і ДА "Белводгас" далі справаздачу аб тэрмінах выканання і работах, праведзеных на аб'ектах рэканструкцыі.
Так, рамонтна-эксплуатацыйныя работы выкананы ўсімі абласцямі на 109 працэнтаў да плана справаздачнага перыяду і на 118 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2023 года. Уведзена ў эксплуатацыю 62,4 тыс. га зямель пры плане 55,8 тыс. га. Усе вобласці таксама перавыканалі план па культуртэхніцы: пры даведзеным заданні 31,4 тыс. га паказчык склаў 36,8 тыс. га.
У міністэрстве адзначылі, што работы па міліярацыі будуць прадоўжаны ў незніжальным тэмпе.-0-