Фота з архіва
16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі дапушчальнага росту цэн на некаторыя спажывецкія тавары да канца года. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 5 лістапада нумар 68, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ведамстве пракаменціравалі новаўвядзенні, паведамляе БЕЛТА.
Нядаўнія карэкціроўкі ў пастанову Савета Міністраў ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 713 прадаставілі МАРГ права выносіць дзяржорганам (арганізацыям) або створаным імі камісіям абазвяковае для выканання прадпісанне аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў аб узгадненні адпускных цэн. Такія прадпісанні выносяцца ў выпадках невыканання ўстаноўленага параметра па індэксе спажывецкіх цэн або ўплыву на прырост ІСЦ па спажывецкіх таварах, якія займаюць больш за 0,05 працэнта ў структуры спажывецкіх расходаў насельніцтва, а таксама адносна якіх перавышаны вызначаны МАРГ паказчык штомесячнага дапушчальнага росту цэн.
У развіццё гэтых змяненняў пастановай МАРГ нумар 68 устанаўліваюцца паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн на кастрычнік-снежань 2024 года на спажывецкія тавары, цэны на якія рэгулююцца пастановай нумар 713. Паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн вызначаны адносна снежня 2023 года. У лістападзе бягучага года рост не павінен перасягаць 3,3 працэнта, а ў снежні - 3,5 працэнта.
Пастанова нумар 68 уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-