Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2025, 16:07

МАРГ перасцярог плацежны сэрвіс ад уводу платнай падпіскі на куплю білетаў на праезд

Фота з архіва
Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла перасцярогу ТАА "Лайт Вел Арганізейшн" ("Аплаці") аб недапушчальнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Гэта арганізацыя апублікавала на афіцыйным сайце заяву аб тым, што з 22 верасня 2025 года купля білетаў на грамадскі транспарт праз дадатак "Аплаці" стане магчымай толькі пасля падключэння платнай паслугі "Транспарт" за Br1 у месяц. У міністэрства паступілі звароты грамадзян.

МАРГ перасцярог ТАА "Лайт Вел Арганізейшн" ад ажыццяўлення запланаваных дзеянняў. Гэта звязана з рызыкай парушэння закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіццю канкурэнцыі".

Перасцярога - гэта прэвентыўны інструмент антыманапольнага органа, які выкарыстоўваецца, калі антыманапольнаму органу стала вядома аб дзеяннях, ажыццяўленне якіх толькі плануецца суб'ектам. Асноўная мэта - перасцерагчы ад такіх дзеянняў, што могуць мець вынікам парушэнне антыманапольнага заканадаўства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі