Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лондан гатовы быць пляцоўкай для прыцягнення капіталу ў Беларусь - Дункан

Эканоміка 10.06.2019 | 15:41

10 чэрвеня, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Лондан гатовы быць пляцоўкай для прыцягнення капіталу ў Беларусь. Аб гэтым заявіў дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Дункан сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі, які праходзіць на Лонданскай фондавай біржы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем вялікія магчымасці на рынках капіталу. Лондан - гэта якраз тое месца, дзе можна прыцягнуць капітал, які патрэбны Беларусі для развіцця эканомікі. Нашы ўрады гатовы і далей супрацоўнічаць, нашы прадпрыемствы таксама будуць узаемадзейнічаць, і мы думаем, што Лонданская біржа падтрымае вашы эканамічныя імкненні", - адзначыў Алан Дункан.

Паводле яго слоў, Вялікабрытанія і Беларусь могуць зрабіць значна больш у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Таму дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джордж Холінгберы мае намер у гэтым месяцы наведаць Беларусь, каб прыняць удзел у першай нарадзе па двухбаковым камерцыйным дыялогу паміж краінамі.

Алан Дункан таксама адзначыў, што Мінск хутка прыме ІІ Еўрапейскія гульні. "Зрузумела, мы думаем, што Беларусь будзе мець поспех на Еўрапейскіх гульнях", - сказаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе