Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2024, 16:26

Ліневіч: Кітай - важны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі ў аграхарчовай сферы

Фота "Белінтэрэкспа"
Фота "Белінтэрэкспа"
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам для нашай краіны і ў аграхарчовай сферы. Такую заяву ў час урачыстага адкрыцця Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі зрабіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сельскагаспадарчага ведамства.

З 5 па 10 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры ў Шанхаі праходзіць маштабная выстаўка імпарту China International Import Expo (CIIE). Плошча выставачнага збудавання складае каля 1,5 млн кв.м, што робіць яго адной з самых вялікіх крытых прастор у свеце. У гэтым годзе айчынныя лакацыі аб'ядноўваюць каля 60 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Паводле інфармацыі выставачнага ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП, у мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі больш як 180 краін. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч.

"У Беларусі за доўгія гады супрацоўніцтва з Кітаем склаліся моцныя і дружалюбныя ўзаемаадносіны ў многіх сферах эканомікі. Кітай з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам для нашай краіны і ў аграхарчовай сферы, - зрабіў акцэнт кіраўнік Мінсельгасхарча ў час адкрыцця нацыянальнай экспазіцыі. - Для Беларусі сельская гаспадарка - важнейшая сфера дзейнасці чалавека, якая вызначае не толькі багацце нацыі, але ў значнай меры сацыяльную і палітычную стабільнасць у грамадстве. Нацыянальная галіна фарміруе каля 7,7 працэнта валавога ўнутранага прадукту краіны, дынамічна развіваецца раслінаводства і жывёлагадоўля".

У цэлым, індэкс харчовай забяспечанасці па ўсіх пазіцыях прадуктаў у Беларусі перасягнуты ў 1,5-3 разы. Краіна не толькі задавольвае ўласны ўнутраны попыт па большасці відаў прадуктаў харчавання, але і валодае сур'ёзным экспартным патэнцыялам. Як удакладнілі ў сельскагаспадарчым ведамстве, Беларусь уваходзіць у пералік ключавых экспарцёраў малакапрадуктаў і экспарцёраў мясной прадукцыі.

У прыватнасці, у мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем па харчовай прадукцыі вырас на 23 працэнты адносна 2022 года. На кітайскім рынку карыстаецца попытам беларуская мясамалочная прадукцыя, рапсавы алей, кандытарскія вырабы, шакалад. З Кітая ў нашу краіну ўвозяцца цытрусавыя, кансерваваныя фрукты і агародніна, часнок, грыбы, марскія водарасці, кандытарскія вырабы, рыбная прадукцыя, насенне агароднінных культур, арэхі, імбір.

Як запэўнілі ў Мінсельгасхарчы, Беларусь выказвае гатоўнасць да нарошчвання паставак мясной і малочнай прадукцыі ў асартыменце, кандытарскіх вырабаў. Ёсць патэнцыял у абмене вопытам і рэалізацыі сумесных праектаў у перапрацоўцы малочнай і мясной прадукцыі.

Так, губернатар правінцыі Шаньсі Цзінь Сянцзюнь ужо наведаў нацыянальны павільён Беларусі. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання расказалі, што таксама адбылася дзелавая сустрэча з кіраўніком Кітайскай гандлёвай палаты па імпарце і экспарце прадуктаў харчавання, прадуктаў мясцовай вытворчасці і пабочных прадуктаў жывёльнага паходжання Цаа Дэронгам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі